Беларусь спявае з Сяргеем Выскваркам

Общество
27 ноября 2018
170
Беларусь спявае з Сяргеем Выскваркам
 
У мінулую суботу ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3” адбыўся прэм’ерны паказ фальклорнага песеннага шоў “Спявае Беларусь”.

Вядучыя новай праграмы – знакаміты этнограф Ларыса Мятлеўская (добра вядомая гледачам як вядучая тэлеперадачы “Беларуская кухня”), загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Любанскага раённага Цэнтра культуры Сяргей Выскварка, а таксама вядомы фалькларыст, аўтар многіх тэматычных кніг Іван Крук.

У перадачы вядучыя наведаюць розныя населеныя пункты нашай краіны, пазнаёмяць гледачоў з іх абрадамі і традыцыямі. Гасцямі кожнай праграмы стануць мастацкія калектывы і творчыя ансамблі – гледачы змогуць азнаёміцца з іх рэпертуарам і нават спець разам з імі з дапамогай караоке-тытраў.

Наступны выпуск тэлеперадачы выйдзе на канале “Беларусь 3” ужо  1 снежня ў11.20. Не прапусціце!

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio