Ажыццяўляецца падбор часовага персаналу
Галоўнай адметнасцю сёлетняй кампаніі з’яўляецца магчымасць запоўніць усе даныя пасродках інтэрнэта. І гэта, бадай, самы зручны спосаб, калі можна дома, не спяшаючыся, адказаць на ўсе пытанні.
Таксама перапісацца можна будзе на стацыянарных участках альбо пры наведванні перапісчыка. Зараз, у прыватнасці, у адпаведнасці з каляндарным планам падрыхтоўкі вядзецца падбор часовага перапіснога персаналу. Займаюцца гэтай справай мясцовыя выканкамы сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і раённым камітэтам грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Штат перапісчыкаў у нас складзе, па словах начальніка аддзела статыстыкі па Любанскім раёне Вольгі Міцько, 45 чалавек, у тым ліку чатыры рэзервовых, два загадчыкі перапісных участкаў, два іх памочнікі. Да 1 жніўня неабходна поўнасцю вызначыцца з кандыдатурамі, якія будуць ажыццяўляць апытанне жыхароў на даму.









