Апрацоўвае глебу пад яравыя

Общество
29 марта 2019
157
Апрацоўвае глебу пад яравыя
 
Аляксандр ГАРБУНОВІЧ працуе ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Забалацкі».

 

Для яго як механізатара гэта толькі трэцяя пасяўная кампанія, хоць у калектыве сельгасарганізацыі ён ужо чацвёрты год. З пачатку сезона веснавых палявых работ Аляксандр займаецца падрыхтоўкай глебы да сяўбы яравых культур. Дарэчы, пад іх у «Забалацкім» адведзены 3 951 гектар – самая вялікая плошча на гэтыя мэты сярод сельгасарганізацый Любаншчыны. На энерганасычаным трактары Фэндт-930 у счэпе з АДУ-6 штодзённыя заданні земляроб паспяхова выконвае.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio