Актывісты БРСМ 24 верасня ў горадзе Любані правялі пікет па зборы подпісаў за кандыдата ў дэпутаты
Актывісты БРСМ 24 верасня ў горадзе Любані правялі пікет па зборы подпісаў за кандыдата ў дэпутаты
Наша моладзь не застаецца ў баку ад значных грамадскіх і
палітычных падзей, што адбываюцца ў рэгіёне і краіне. Удзельнічае яна і ў
выбарчай кампаніі.
Так, актывісты раённай арганізацыі ГА «БРСМ» – члены ініцыятыўнай групы – 24 верасня правялі чарговы пікет у горадзе Любані па зборы подпісаў за асобу – прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. БРСМаўцы знаёмілі людзей з аўтабіяграфічнымі дадзенымі яе і прапанавалі падпісацца ў падтрымку.
Дарэчы, вылучэнне кандыдатаў прадоўжыцца, у адпаведнасці з каляндарным планам, да 7 кастрычніка ўключна.









