Акцыя «Кантралюем ціск – працягваем жыццё» працягваецца

Общество
30 июня 2020
128
Акцыя «Кантралюем ціск – працягваем жыццё» працягваецца

Спецыялісты Любанскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі працягваюць наведваць працоўныя калектывы, дзе праводзяць акцыю па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Кантралюем ціск – працягваем жыццё». У чэрвені яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі адміністрацыі Любанскага райспажыўтаварыства.

Падчас акцыі праведзена анкетаванне па раннім выяўленні рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў. На прапанаваныя пытанні адказалі два дзясяткі работнікаў.

Высветлілася, што 16 рэспандэнтаў ведаюць свой узровень артэрыяльнага ціску, ён не перавышае адзнакі 140/90. Аднак толькі адзін удзельнік анкетавання вымярае ціск штодзень, яшчэ чатыры – час ад часу. Цікава, што сваю вагу цела як нармальную ацэньвае кожны трэці апытаны, астатнія лічаць яе залішняй. Стрэс як фактар рызыкі прысутнічае ва ўсіх рэспандэнтаў.

У грамадзян таксама пацікавіліся, прыхільнікамі якой ежы з’яўляюцца (салёнай, несалёнай альбо перасоленай), колькі часу ў дзень удзяляюць фізічнай актыўнасці, ці маюць шкодныя звычкі (тытунекурэнне, ужыванне алкаголю).

Пасля правядзення анкетавання рэспандэнтам раздалі інфармацыйныя матэрыялы па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту, рацыянальным харчаванні, барацьбе са шкоднымі звычкамі.

У ліпені падобнае анкетаванне плануецца правесці ў працоўных калектывах прадпрыемства меліярацыйных сістэм і завода цяжкага машынабудавання.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio