Акцэнты расстаўлены

Общество
1 марта 2019
168
Акцэнты расстаўлены
 
У мінулую суботу на Любаншчыне стартаваў раённы чэмпіянат па міні-футболе.

 

Першапачаткова заяўкі на ўдзел у ім паступілі ад адзінаццаці каманд, аднак адна з іх сваю пасля адазвала. Такім чынам, у спаборніцтвах прымаюць удзел дзесяць футбольных калектываў: Юшкавіцкага, Сароцкага, Тальскага сельскіх саветаў, РАНС, сельгасліцэя, ФАЦ Любанскага раёна, тры – з ліку выхаванцаў і спартсменаў-навучэнцаў аддзялення футбола ДЮСШ Любанскага раёна (ДЮСШ-1, ДЮСШ-2, «Старс»), а таксама ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме (УАСіТ).

У межах першага тура каманды правялі шэсць паядынкаў. Выратавальнікі саступілі «Старсу», каманда Юшкавіцкага сельвыканкама ўзяла верх над камандай ДЮСШ-2. Перамогай на карысць каманды ФАЦ Любанскага раёна завяршыліся матчы з камандамі Сароцкага сельсавета і ДЮСШ-1, аднак апошняя з іх аказалася мацнейшай у сустрэчы з камандай Тальскага сельсавета. Каманда УАСіТ абыграла каманду сельгасліцэя.

Плануецца, што ў межах другога і трэцяга тураў каманды выйдуць на пляцоўку (а ёй з’яўляецца зал гульнёвых відаў спорту ФАЦ г. Любані) у суботу, 2 сакавіка.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio