Аграрыі ствараюць заўтра для будучага ўраджаю

Общество
29 марта 2019
249
Аграрыі ствараюць заўтра для будучага ўраджаю
 
 
З кожным днём вясна ўсё больш уступае ў свае правы.

 

Для людзей, якія працуюць на зямлі, гэта той час, калі на ўліку кожная хвіліна. У сельгасарганізацыях Любан-шчыны зараз выконваецца шэраг палявых работ, аднак на першым месцы – сяўба ранніх зерневых і зернебабовых, таму на палетках гул тэхнікі не сціхае да вечара.

На 27 сакавіка насенне ранніх яравых загорнута на 4 397 гектарах, што складае 38% ад плана. Сярод працаўнікоў, задзейнічаных на веснавых палявых работах, разгарнулася спаборніцтва за першынство як у саміх гаспадарках, так і на раённым узроўні.

 

 

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio