Афіцэры РАНС дапамаглі ў добраўпарадкаванні месца воінскага пахавання

Общество
6 мая 2020
159
Афіцэры РАНС дапамаглі ў добраўпарадкаванні месца воінскага пахавання

Штогадова па ўсёй Беларусі ў рамках святкавання Дня вялікай Перамогі ладзяцца разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўшанаванне памяці нашых землякоў, што ўнеслі свой уклад у вызваленне краін Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, што загінулі, так і не дачакаўшыся радаснай навіны.

Ужо традыцыйным стала садзейнічанне ў навядзенні парадку на месцах воінскіх пахаванняў, якое аказваюць прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў. Вось і сёлета, напярэдадні юбілейнай даты ў гісторыі, афіцэрскі састаў Любанскага аддзела па надзвычайных сітуацыях дапамог Тальскаму сельскаму выканаўчаму камітэту добраўпарадкаваць месца апошняга прытулку жыхаркі в. Ператок, што трагічна загінула ў далёкім 1943 годзе.

Што дакладна здарылася з Марыяй Васільеўнай Філіпавец, якая пахавана на грамадзянкіх могілках каля вёскі, устанавіць не ўдалося. Вядома толькі, што яна пацярпела падчас перастрэлкі паміж акупантамі і партызанамі. Маладая 31-гадовая мірная жыхарка маленькай беларускай вёсачкі стала чарговай ахвярай ваеннага молату, што прайшоўся па нашай краіне. Але і сёння пра яе не забываюць.

Сумеснымі намаганнямі старшыні сельвыканкама Георгія Сліўца і афіцэраў РАНС месца воінскага пахавання прывялі ў парадак: знішчылі пустазелле, прыбралі смецце, працерлі помнік, падсыпалі пяском і аздобілі кветкамі.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio