Адзінаццацікласніца Асавецкай школы перамагла ў абласным конкурсе «Дзеці. Вада. Бяспека»

Общество
31 марта 2020
151
Адзінаццацікласніца Асавецкай школы перамагла ў абласным конкурсе «Дзеці. Вада. Бяспека»

Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу «Дзеці. Вада. Бяспека», арганізатарамі якога выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама і Мінскі абласны савет Асвод.


Агляд-конкурс праводзіўся для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем бяспекі на водах, прапаганды здаровага ладу жыцця, актывізацыі работы па папярэджанні няшчасных выпадкаў з людзьмі на водах.


Навучэнцы Міншчыны прадставілі на конкурс звыш двухсот творчых прац у чатырох намінацыях: «Мастацка-выяўленчая творчасць», «Фотатворчасць», «Крыжаванка, рэбус», «Відэатворчасць». У кожнай з іх вызначаны тройкі пераможцаў і прызёраў. У гэты спіс трапіла і прадстаўніца Любанскага раёна.


Так, у намінацыі «Крыжаванка, рэбус»першае месца заняла навучэнка 11 класа Асавецкай школы Ілона Бранавіцкая, якая склала крыжаванку. Віншуем дзяўчыну з перамогай!

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio