Адна гаспадарка Любаншчыны на раніцу 12 жніўня завяршыла жніво
Калектыў ААТ «Асавец-агра» першым у раёне завяршыў жніво. Ушчыльную наблізіліся да фінішнай рысы калектывы КСУП «Таліца-агра» і ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі», дзе ўбрана 98% зерневых і зернебабовых.
Хлебны каравай на Любаншчыне пакуль важыць 61 810 тон. У сярэднім з аднаго гектара аграрыі бяруць 25 цэнтнераў зерня.
Дарэчы, на Міншчыне па стане на раніцу 12 жніўня ўбраны 81% запланаваных плошчаў, намалочана 1 413 200 тон збожжа. Сярэдняя ураджайнасць культур складае 34 цэнтнеры з гектара.
У ліку лідараў Міншчыны сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня па-ранейшаму знаходзіцца руплівец ААТ «Забалацкі» Сяргей Літошка. Па стане на раніцу 12 жніўня ў абласным рэйтынгу ён займае другі радок.
На трактары Фэндт 1042 (прычэп Флігель) зямляк перавёз ад камбайнаў 3 591 тону збожжа.









