Адказнасць панясуць сем пешаходаў і два вадзіцелі
На вялікіх выхадных дзяржаўтаінспектары правялі прафілактычныя акцыі «Пешаход» (з 7 па 10 лістапада) і «Цвярозы вадзіцель» (з 6 па 11 лістапада).
Як расказаў начальнік аддзялення ДАІ Любанскага РАУС
Аляксей Храбрыкаў, у ходзе першай з названых акцый да адміністрацыйнай адказнасці
былі прыцягнуты сем пешых удзельнікаў дарожнага руху, якія ў цёмны час сутак не
абазначылі сябе святловяртальнымі элемантамі альбо перасякалі праезную частку ў
неўстаноўленых месцах.
Падчас другой акцыі ў поле зроку дарожнай міліцыі
трапілі два вадзіцелі, якія кіравалі транспартам у стане алкагольнага
ап’янення. Прычым адзін з іх паўторна на працягу года. «Паўторніка» выявілі а
другой гадзіне ночы 8 лістапада па вуліцы Баравіка ў горадзе Любані. Ён рухаўся
на аўтамабілі «Фольксваген гольф». Яшчэ аднаго парушальніка, нецвярозага
вадзіцеля аўтамабіля «Форд эскорт», спынілі а восьмай гадзіне вечара 9
лістапада ў вёсцы Рэдкавічы.
Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху захоўваць патрабаванні ПДР, быць дысцыплінаванымі і вельмі ўважлівымі на дарозе!









