Адбылася тэматычная спартландыя

Общество
14 марта 2019
186
Адбылася тэматычная спартландыя
 
У Стараюрковіцкім ВПК ДС-СШ у межах акцыі «Я служу» адбылася тэматычная спартландыя, падрыхтаваная ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Любанскага райвыканкама і раённым камітэтам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Удзел у спартландыі прынялі дзве каманды – навучэнцаў Стараюрковіцкай і Рэдкавіцкай школ. Кожная з іх налічвала па дзесяць школьнікаў сярэдняга і старэйшага звяна. Рабяты паспаборнічалі ў разнастайных конкурсах, дзе ім давялося праявіць сілу, лоўкасць і спрыт. Напрыклад, здзейснілі эстафетны заезд на самакатах і пастралялі з пнеўматычнай вінтоўкі.

Каб спартсмены не выбіліся з сіл, паўзы паміж конкурсамі запаўнялі нумары мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваныя таленавітымі стараюрковіцкімі школьнікамі.

З самага пачатку – яшчэ з прывітання – каманда рэдкавіцкіх юнакоў заявіла аб сабе. З першых конкурсаў яны вырваліся ў лідары і не саступалі сапернікам на працягу ўсёй гульні. Таму іх перамога не стала нечаканасцю. Але, як кажуць, галоўнае – гэта ўдзел. Усе рабяты засталіся задаволены цікава праведзеным часам і напрыканцы мерапрыемства атрымалі дыпломы і салодкія падарункі.

 

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio