Адбылася сустрэча працоўнага калектыву Любанскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» з кіраўніцтвам раёна

Общество
26 января 2021
142
Адбылася сустрэча працоўнага калектыву Любанскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» з кіраўніцтвам раёна

Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Драбудзька і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Аляксеева.

Размова вялася па актуальных тэмах. Прадстаўнікі ўлады распавялі пра тое, што ў хуткім часе будзе прынята праграма сацыяльнага-эканамічнага развіцця краіны на перспектыву. І падчас важнейшага форуму пяцігодкі будуць абмеркаваны праблемныя пытанні, прапановы, пажаданні, якія паступілі ад насельніцтва падчас работы грамадскіх прыёмных, дыскусійных пляцовак, арганізаваных у розных рэгіёнах па выпрацоўцы агульнай стратэгіі развіцця нашай дзяржавы.

Што датычыць непасрэдна нашага раёна, то Андрэй Віктаравіч зазначыў, у Любані у рэшце пачнецца будаўніцтва дзіцячага садка на  150 месцаў, прадоўжацца работы па добраўпарадкаванні, намечана шмат планаў па развіцці інфрастуктуры і г.д. У прыярытэце застанецца стварэнне належных умоў жыццядзейнасці для гараджан і вяскоўцаў.

У працяг размовы прысутныя падзяліліся сваімі набалелымі пытанні: наконт дрэннага асвятлення вуліцы Сацыялістычнай, вяртання былой самастойнасці прадпрыемству, устаноўкі дадатковых банкаматаў і інш. Усе яны занатаваны. Аднак, засяродзіла ўвага Таццяна Мікалаеўна, не ўсё бывае пад сілу рашыць на раённым узроўні. Тая ж праблема па недахопу банкаматаў, а ў сельскай мясцовасці яшчэ і па закрыцці аддзяленняў банка, узнімалася на сустрэчах ўжо не раз. Але ў кіраўніцтва  «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка» на гэты конт свой пункт гледжання. Па дзеючых нарматывах такой колькасці для абслугоўвання нашага насельніцтва дастаткова.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio