Адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з працоўным калектывам санаторыя «Рассвет-Любань»

Общество
29 марта 2021
140
Адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з працоўным калектывам санаторыя «Рассвет-Любань»

Старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй Драбудзька ўважліва выслухаў пытанні, што датычыць  жыццязабеспячэння, і адказаў на іх.

У прыватнасці, адна з працаўніц пацікавілася, калі плануецца рамонт дома №22 па вуліцы Савецкай у аграгарадку Асавец, дзе яна пражывае. І атрымала адказ: «Капітальны рамонт пачнецца ў бягучым годзе. Праектна-каштарысная дакументацыя зараз праходзіць экспертызу».

Узнімалася і пытанне карэкціроўкі руху грамадскага транспарту з Любані да санаторыя, так як зараз можна дабрацца толькі раніцай і вечарам. Андрэй Віктаравіч зазначыў, што разглядвалася магчымасць, каб маршрутны аўтобус для зручнасці пасажыраў днём адпраўляўся з Любані і некалькі гадзін знаходзіўся ў санаторыі, а пасля вяртаўся. Аднак, па тлумачэнні кіраўніцтва аўтапарка, прастой аўтобуса па нарматывах магчымы не больш за 15 мін. Прапанавана ўвесці дадатковы дзённы рэйс, але пакуль у тэставым рэжыме – на тыдзень-два. Такім чынам будзе вывучана мэтазгоднасць.

Яшчэ ў людзей выклікае незадаволенасць тая акалічнасць, што па маршруце санаторый – Любань, пасажырам, калі даязджаюць да прыпынка «Льнозавод», даводзіцца даплачваць, як за праезд у гарадскім транспарце.  А.В. Драбудзька запэўніў, што дадзеная сітуацыя ў хуткім часе зменіцца – будзе выдавацца адзіны білет.

Падсумоўваючы вынікі сустрэчы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Аляксеева  падкрэсліла, што  кіраўніцтвам раёна такія гутаркі будуць праводзіцца з працоўнымі калектывамі, з насельніцтвам па месцы жыхарства і далей, каб уведаць, якія надзённыя праблемы турбуюць, пасадзейнічаць у вырашэнні. Таксама, каб выслухаць прапановы і пажаданні па ўнясенні ў галоўны Закон краіны. Усе яны пасля будуць сістэматызаваны і накіраваны для вывучэння  прадстаўнікам Канстытуцыйнай камісіі, а самыя рацыянальныя вынесены на Рэферэндум. «Галоўная наша задача, – зазначыла Таццяна Мікалаеўна, – захаваць дзяржаву суверэннай, прававой, незалежнай, сацыяльнай».


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio