Абмеркавалі тэму выхавання дзяцей
Абмеркавалі тэму выхавання дзяцей
У чарговы раз настаяцель храма Казанскай
іконы Божай Маці г. Любані Андрэй Еўшаль сустрэўся з
педагогамі трэцяй гарадской адзінаццацігодкі.
Размова вялася на тэму духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Настаўнікі з цікавасцю выслухалі свяшчэннаслужыцеля, прагледзелі пазнавальны відэафільм, а затым дзяліліся сваімі меркаваннямі ў гэтым накірунку, прыводзілі прыклады з уласнага вопыту. У тым ліку закранулі надзённае пытанне ўплыву разнастайных сучасных гаджэтаў на школьнікаў.
У рэшце рэшт усе ўдзельнікі сустрэчы сышліся на думцы, што павінна быць наладжана актыўная сумесная дзейнасць прадстаўнікоў духавенства і сферы адукацыі па выхаванні не толькі дзяцей, але і некаторых бацькоў.









