Абазначэнне дамоў – неабходнасць
Так, кіраўніцтва Любанскай ЖКГ паклапацілася пра выкананне даручэння аб набыцці і прыстасаванні таблічак-аншлагаў з назвамі вуліц і нумарамі дамоў. Зараз жыллёвы фонд, што знаходзіцца на балансе арганізацыі, ужо поўнасцю абазначаны. Пасля падворнага абходу, праведзенага работнікамі сельвыканкамаў, станоўча вырашылася гэта пытанне і ў сельскіх населеных пунктах. І ў цэлым каля 95 працэнтаў дамоў у раёне маюць, што называецца, апазнавальныя знакі. Няма іх толькі на некаторых, размешчаных у гарпасёлку Урэчча і г. Любані (у асноўным – на новабудоўлях). Іх уласнікі павінны разумець, што абазначэнне дамоў – не чыйсьці капрыз, а неабходнасць. І, дарэчы, не толькі для правядзення перапісу. Жыццё вельмі непрадказальнае, можа здарыцца ўсякае. І, напрыклад, супрацоўнікам той жа хуткай дапамогі альбо газавай службы і г.д. будзе куды прасцей знайсці патрэбны адрас, калі на ўсіх дамах прыстасаваць аншлагі. Таму звяртаемся да тых жыхароў, якія яшчэ не зрабілі гэтага, – паспяшайцеся.
Працягваецца дзейнасць і па іншых накірунках, у прыватнасці, па ўдакладненні межаў населеных пунктаў раёна. Кропка ў дадзенай справе будзе пастаўлена пасля 1 чэрвеня.









