Абарона інтарэсаў і правоў працаўнікоў – галоўная задача прафсаюзаў
На гэтым зрабіла акцэнт на сустрэчы з прафактывам
рыбакамбіната «Любань» Аксана Бельская, прадстаўнік Мінскай абласной
прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Аксана Мікалаеўна адрабязна расказала пра тую
планамерную і сістэмную працу, якая праводзіцца абкамам па павышэнні
сацыяльнага статусу членаў прафкамаў, выкананні норм калектыўных дагавораў,
спынілася на актуальных пытаннях па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб
ахове працы, забеспячэнні тэхнікі бяспекі на прадпрыемстве, своечасовай выплаце
заработнай платы і пералічэнні прафузносаў.
Акцэнтавала ўвагу А.М. Бельская на тым, што ў
прыярытэце дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі — падтрымка людзей, дапамога ім у
розных складаных сітуацыях. У прыватнасці, падчас няпростых эпідэміялагічных
умоў, у якіх апынулася ў тым ліку і Міншчына прафкамы ў чарговы раз прадэманстравалі,
па словах Аксаны Мікалаеўны, згуртаванасць і неабыякавасць. Немалыя сродкі былі
накіраваны на закупку сродкаў дэзынфекцыі, індывідуальнай абароны для ўстаноў
аховы здароўя, а цяпер актыўна аказваецца матэрыяльная падтрымка членам
прафсаюза, якія хварэлі на каронавірус. Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза
АПК Віктар Статкевіч, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, дадаў, што і ў на
Любаншчыне ў дадзеным накірунку праводзіцца вялікая работа. Неаднаразова
перадаваліся неабходныя рэчы (ахоўныя маскі, антысэптык і інш.) цэнтральнай
раённай бальніцы. Каля 2 000 рублёў напраўлена на фінансавую дапамогу працаўнікоў,
якія перанеслі цяжкую хваробу.









