Аб вайне пачулі ад франтавіка - 9 мая Дзень Перамогі
І.А. Муравейка ў Чырвоную Армію быў прызваны напрыканцы 1939 года. Падчас ваеннага ліхалецця змагаўся з ворагам у баях на Заходнім, Данскім, 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Быў паранены. Аднак вярнуўся ў строй, дайшоў да Берліна і там пакінуў на рэйхстагу надпіс «Я – Іван з Беларусі». За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне Іван Андрэевіч адзначаны баявымі ардэнамі і медалямі, сярод іх – дарагі ветэрану ордэн Чырвонай Зоркі.
Нядаўна да І.А. Муравейкі завіталі дзеці прадстаўнікоў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Яны з інтарэсам слухалі аповед франтавіка, разглядалі яго баявыя ўзнагароды. Акрамя таго, Іван Андрэевіч паказаў гасцям свае рукапісы. А маленькія наведвальнікі ў сваю чаргу чыталі яго вершы і зычылі ветэрану моцнага здароўя.









