Аб пісьменніках ­юбілярах

Общество
13 декабря 2018
213
Аб пісьменніках ­юбілярах
 
У межах Года малой радзімы ў чытальнай зале Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылося мерапрыемства, прысвечанае пісьменнікам-юбілярам – нашым землякам.

 

Такіх сёлета трое: напачатку снежня споўнілася восемдзесят гадоў з дня нараджэння таленавітага празаіка і паэта  Ніны Маеўскай; увосень – 195 гадоў з дня нараджэння паэта Уладзіслава Сыракомлі і этнографа Паўла Шпілеўскага. Пра іх жыццёвы і творчы шлях ішла гаворка на сустрэчы, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў.

Вядучая – загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алена Булдык – распавяла пра кожнага з пісьменнікаў-юбіляраў, зачытала ўрыўкі з іх твораў. Таксама ўвазе прысутных быў прапанаваны дакументальна-публіцыстычны фільм «Владислав Сырокомля. Больше, чем поэт» з цыкла «Обратный отсчет» тэлеканала АНТ.

Падчас размовы ўспомнілі яшчэ пра аднаго нашага земляка – паэта і кампазітара Івана Раманчука, які сёлета, адзначыўшы 75-годдзе, у хуткім часе, на жаль, пайшоў з жыцця.

 

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio