8 жніўня заканчвае работу грамадская прыёмная: яшчэ можна паспець звярнуцца да спецыялістаў з пытаннямі
У гэты перыяд у адпаведнасці з графікам вялі прыём
лідары грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзных арганізацый, кіраўнікі, спецыялісты
раённых, а ў асобныя дні і абласных служб. Варта сказаць, што зваротаў у іх
адрас ад жыхароў Любаншчыны паступіла не так і шмат.
Некаторыя запыты датычылі добраўпарадкавання вуліц
горада. На што было зазначана: усе работы ў дадзеным накірунку праводзяцца
згодна з зацверджаным пералікам у парадку чарговасці. Просьба наконт падкоскі
тэрыторыі каля маста праз Арэсу пераадрасавана ЖКГ.
Звярталіся любанчане і з прыватнымі пытаннямі. Калі
яны не патрабалі дадатковага вывучэння, то аргументаваныя тлумачэнні даваліся
непасрэдна пры размове. А, напрыклад, запыт па рамонце балкону ўзяты на
кантроль.
Па словах старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага
грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Таццяны Аляксеевай, задачы, якія стаялі
перад удзельнікамі грамадскай прыёмнай, выкананы. Усіх заяўнікаў выслухалі,
прааналізавалі, што хвалюе нашых жыхароў, пасадзейнічалі ў вырашэнні ўзнікшых
праблем.









