79 гадоў назад у гэты дзень, 22 чэрвеня, пачалася Вялікая Айчынная вайна
Мірнае жыццё жыхароў
Любаншчыны, як і ўсіх савецкіх людзей, абарвала жудасная вестка аб вераломным
нападзе фашысцкай Германіі – немінуючым пачатку людскіх пакут, бязлітаснага
змагання за Радзіму, за народ. У першы ж дзень вайны (гэта была нядзеля) пачалася
мабілізацыя мужчын прызыўнога ўзросту, прадумваліся спісы тых, хто павінен быў
застацца на акупіраванай тэрыторыі для арганізацыі падпольнай і партызанскай
барацьбы.
30 чэрвеня ў Любані
ўпершыню з’явіліся немцы. У пачатку ліпеня раён быў поўнасцю акупіраваны
ворагамі. Пачалася баявая, гераічная старонка барацьбы з акупантамі на
захопленай тэрыторыі ў партызанскіх атрадах, у патрыятычных падпольных групах,
водгук аб якой жыве і сёння…
Паводле артыкула Васіля Феранца, укладальніка кнігі
“Памяць. Любанскі раён”.









