79 гадоў назад у гэты дзень, 22 чэрвеня, пачалася Вялікая Айчынная вайна
79 гадоў назад у гэты дзень, 22 чэрвеня, пачалася Вялікая Айчынная вайна
Мірнае жыццё жыхароў Любаншчыны, як і ўсіх савецкіх людзей, абарвала жудасная вестка аб вераломным нападзе фашысцкай Германіі – немінуючым пачатку людскіх пакут, бязлітаснага змагання за Радзіму, за народ. У першы ж дзень вайны (гэта была нядзеля) пачалася мабілізацыя мужчын прызыўнога ўзросту, прадумваліся спісы тых, хто павінен быў застацца на акупіраванай тэрыторыі для арганізацыі падпольнай і партызанскай барацьбы.
30 чэрвеня ў Любані ўпершыню з’явіліся немцы. У пачатку ліпеня раён быў поўнасцю акупіраваны ворагамі. Пачалася баявая, гераічная старонка барацьбы з акупантамі на захопленай тэрыторыі ў партызанскіх атрадах, у патрыятычных падпольных групах, водгук аб якой жыве і сёння…









