70 жыхарак Мінскай вобласці ўдастоены ордэна Маці

Общество
21 марта 2019
168
70 жыхарак Мінскай вобласці ўдастоены ордэна Маці
 
70 жыхарак Мінскай вобласці ўдастоены ордэна Маці, адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. У нашым раёне ганаровую ўзнагароду атрымалі тры жанчыны.

У іх ліку і Кацярына ПАЛЬЧЫК з аграгарадка Асавец. Кацярына Паўлаўна працуе ў санаторыі «Рассвет-Любань», аднак зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.

Разам з мужам Васілём яна выхоўвае пецярых дзетак. Шмат дапамагае бацькам старэйшая дачка – трынаццацігадовая Яна, якая з’яўляецца прыкладам і добрым дарадцам для малодшых: Улада, Міланы, Дарыны і Захара.

Віншуем Кацярыну Пальчык з заслужанай узнагародай і жадаем усяго найлепшага ёй і яе вялікай сям’і.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio