7 чэрвеня ў аграгарадку Сосны 1 у ДТЗ пацярпела жанчына-веласіпедыст

Общество
8 июня 2020
109
7 чэрвеня ў аграгарадку Сосны 1 у ДТЗ пацярпела жанчына-веласіпедыст
 
Намінулых выхадных на дарогах Любанскага раёна дзяржаўтаінспектары не выявілі «бяспраўнікаў» альбо нецвярозых вадзіцеляў. Тым часам зафіксавалі два ДТЗ, а таксама парушэнне правіл абгону і перавозкі дзяцей.

Так, як паведаміў начальнік аддзялення ДАІ Любанскага РАУС маёр міліцыі Аляксей Храбрыкаў, 6 чэрвеня па вуліцы Баравіка ў горадзе Любані вадзіцель парушыў правілы абгону. Цяпер яму паграджае штраф ад двух да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да аднаго года альбо без пазбаўлення (ч. 8 арт. 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь).

6 чэрвеня на аўтазаправачнай станцыі па вуліцы Баравіка ў горадзе Любані адбылося дробнае ДТЗ. Аўтамабіль застаўся цэлым, нанесены нязначныя пашкоджанні абсталяванню АЗС.

6 чэрвеня ў горадзе Любані вадзіцель аўтамабіля перавозіў дзіця без дзіцячага аўтакрэсла. Яму вынесена папярэджанне (ч. 5 арт. 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь).

7 чэрвеня ў аграгарадку Сосны 1 адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў веласіпедыст. Вадзіцель аўтамабіля на перакрыжаванні не ўступіў дарогу грамадзянцы, якая рухалася на веласіпедзе, і збіў яе. Жанчына атрымала траўмы і была гаспіталізавана ў Любанскую ЦРБ.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio