4 жніўня ратавальнікі Любанскага раёна ліквідавалі пажар, які здарыўся ў лазні

Общество
6 августа 2019
213
4 жніўня ратавальнікі Любанскага раёна ліквідавалі пажар, які здарыўся ў лазні
 
У мінулую нядзелю ў 15 гадзін 26 мінут у Любанскі РАНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне лазні па вуліцы Леніна ў вёсцы Жораўцы Рачэнскага сельскага савета.

Першая аўтацыстэрна прыбыла на месца здарэння праз 15 мінут. Пажарныя ўстанавілі, што знутры лазні ідзе дым.

Узгаранне было ліквідавана ў 16 гадзін 13 мінут.

Агнём пашкоджана маёмасць парыльнага аддзялення, сайдынг на столі ў душавой і ў раздзявалцы.

Прычына пажару высвятляецца.

Варта дадаць, што лазня знаходзіцца на балансе ААТ «Забалацкі». Рэжым яе работы на перыяд уборачнай кампаніі: штодзень з 12.00 да 23.00.

Адзначым, з пачатку года на тэрыторыі Рачэнскага сельскага савета здарылася ўжо чатыры пажары.

Фота Любанскага РАНС.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio