31 жніўня ўрачыстыя лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года прагучаць у чатырох школах Любанскага раёна

Общество
31 августа 2018
194
31 жніўня ўрачыстыя лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года прагучаць у чатырох школах Любанскага раёна
 1 верасня ў большасці школ нашай краіны на ўрачыстых мерапрыемствах будзе дадзены старт новаму навучальнаму году. Аднак у чатырох установах адукацыі Любаншчыны лінейкі прайшлі ўжо 31 жніўня. Так, першы школьны званок прагучаў у Смольгава, Обчыне, Старых Юрковічах і Ямінску.


У апошняй вёсцы ў першы клас сёлета пайшлі дзве дзяўчынкі-прыгажуні: Валя Рытвінская і Лера Рабая. У падарожжа па краіне ведаў юных школьніц павяла Вера Аляксандраўна Белаус– дарэчы, для настаўніцы гэта трэці набор першаклашак. Усяго ў ДУА «Ямінскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна» сёлета будзе навучацца сорак дзевяць рабят і дванаццаць выхаванцаў-дашкалят.

За лета школу цалкам падрыхтавалі да новага навучальнага года, быў зроблены рамонт. Трэба адзначыць, што значную дапамогу для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі аказаў яе былы выпускнік, ганаровы грамадзянін Любанскага раёна Віктар Якаўлевіч Прушак.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio