23 жніўня ў аграгарадку Сарачы вызначаць пераможцаў конкурсу «Валадар сяла»

Общество
22 августа 2019
173
23 жніўня ў аграгарадку Сарачы вызначаць пераможцаў конкурсу «Валадар сяла»
23 жніўня ў аграгарадку Сарачы адбудзецца раённы этап рэспубліканскага маладзежнага сельскагаспадарчага конкурсу «Валадар сяла» 2019.

Пачнецца мерапрыемства ў 18.00

Сямейныя пары – жыхары сельскіх населеных пунктаў Любаншчыны – паспаборнічаюць у распілоўванні бервяна, вязанні венікаў, гумарыстычных конкурсах, прадэманструюць сваё кулінарнае майстэрства.

Пераможцы прадставяць Любаншчыну на занальным этапе.

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

На здымку: мінулагоднія ўдзельнікі конкурсу «Валадар сяла».

Фота з архіву «ГЛ».

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio