21 лютага – Міжнародны день роднай мовы

Общество
21 февраля 2020
477
21 лютага – Міжнародны день роднай мовы

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, у 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы. Гэта свята – нагода яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі. Будзем жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio