21 і 22 верасня на Любаншчыне пройдуць святы населеных пунктаў

Общество
20 сентября 2019
179
21 і 22 верасня на Любаншчыне пройдуць святы населеных пунктаў
 
Два святы населеных пунктаў Любанскага раёна адбудуцца на бягучых выхадных.

Так, 21 верасня ў 16.00 у вёсцы Забалаць пачнецца свята «Песні роднай старонкі табе, мая Радзіма!». Яно арганічна дапоўніць раённыя «Дажынкі», якія сёлета прымае Забалаць. Дарэчы свята ў гонар удзельнікаў жніва пачнецца гадзінай раней.

А 22 верасня свята «Маёй зямлі куточак дарагі» прыйдзе ў вёску Аляксандраўка. Пачнецца яно ў 12.00. Свята будзе ладзіцца сіламі работнікаў Стараюрковіцкага сельскага Дома культуры.

Фота з архіву «ГЛ».

На здымку: у ліпені ладзілася свята вёскі Старая Дуброва.
 
 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio