20 верасня ў Любані арганізаваны два пікеты па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты
20 верасня ў Любані арганізаваны два пікеты па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты
Працягваецца збор
подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
20 верасня прадстаўнікі ініцыятыўных груп, члены Любанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», правялі чарговыя пікеты ў горадзе Любані: каля магазіна «Родны кут» і ў парку культуры і адпачынку.

Як і ў мінулыя разы, любанчане праяўлялі зацікаўленасць. Таму падчас кожнага пікета ўдалося сабраць звыш дваццаці подпісаў грамадзян.









