Патрыятычны форум «Белай Русі» аб’яднаў актывістаў Салігоршчыны і Любаншчыны

Уже не ў першы раз Салігорская дзіцячая школа мастацтваў стала пляцоўкай для правядзення канцэрта-форума «Сэрцам адданыя роднай зямлі». І ў чарговы раз удзельнікамі мерапрыемства з’яўляліся не толькі прадстаўнікі працоўных калектываў Салігорскага раёна, а і Любанскага. Як пацвярджэнне цёплых сяброўскіх сувязяў паміж нашымі рэгіёнамі.





– Мы не проста суседзі, а аднадумцы, – зазначылі ўдзельнікі дэлегацыі нашага раёна. – Аднолькава жадаем марыць і ствараць у мірнай краіне, дзе пануюць стабільнасць і спакой.



Уласна кажучы, пра гэта ішла размова і падчас мерапрыемства. Шаноўныя госці кіраўнікі Мінскага абласнога і Салігорскага раённага аддзяленняў Беларускай партыі «Белая Русь» Таццяна Гур’ева і Генадзь Асіпенка, іншыя выступоўцы акцэнтавалі ўвагу на яднанні сіл і інтарэсаў дзеля захавання сацыяльна справядлівай дзяржавы, у аснове якой патрыятычныя і духоўна-маральныя каштоўнасці. Менавіта такія мэты ставяць беларуская палітычная партыя «Белая Русь» і аднайменнае рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне, рады якіх пастаянна папаўняюцца.




І на форуме ва ўрачыстай атмасферы новым членам, патрыётам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, былі ўручаны членскія білеты.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio