У выхаванцаў ДЦР “Казка” развіваюць пачуццё грамадзянскасці

Образование
15 мая 2024
569

Да Дня Перамогі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Казка” па традыцыі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне рабят.

“Каб выхаваць павагу да мінулага Айчыны, герояў-вызваліцеляў, з маленства дзяўчынкам і хлопчыкам трэба расказваць пра тое, праз якія выпрабаванні прайшлі нашы землякі”, – упэўнена загадчыца ўстановы Галіна Рублеўская.


Выхаванцам прадэманстравалі відэафільм, які сведчыць пра ліхалецце, расказалі пра будні франтавікоў. А потым і дзеці прадэкламавалі вершы пра вайну, выканалі песні пра доўгачаканую перамогу, якая да гэтага часу выклікае слёзы радасці і гонар за непарыўнае адзінства нашага мужнага народа.


У завяршэнні ўрачыстасці рабяты паўдзельнічалі ў флэшмобе “Мы – дзеці міру”. А пасля выхаванцы старшай і сярэдняй груп разам з выхавальнікамі накіраваліся да помніка юнай патрыёткі Фені Конанавай, слаўнай дачкі нашага Любанскага краю. Яны ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць палымянага змагара і арганізатара барацьбы моладзі супраць фашысцкіх акупантаў мінутай маўчання.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio