У школьнікаў завяршылася самая працяглая чвэрць, і зараз яны адпачываюць
Каб сумаваць рабятам не прыйшлося, у перыяд вясновых канікул на базе ўстаноў адукацыі дзейнічаюць лагеры з дзённым знаходжаннем.
Як распавяла вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Любанскім раёне Марыя Статкевіч, з мэтай арганізацыі эфектыўнага вольнага часу навучэнцаў у нас з 24 па 31 сакавіка функцыянуе дзевяць такіх лагераў: у Гімназіі №1 г. Любані, дзвюх гарадскіх адзінаццацігодках і шасці сельскіх (Асавецкай, Рэдкавіцкай, Соснаўскай №1, Соснаўскай №2, Тальскай і Ямінскай СШ). Забяспечаны ахоп 200 пачаткоўцаў.
Пры гэтым большую частку кошту пуцёўкі кампенсавала дзяржава. Па словах М.І. Статкевіч, па патаненне выдзелена 6 тысяч рублёў. Датацыя на кожнае дзіця ў разліку на адзін ложка-дзень саставіла 5 руб. У выніку пры сярэдняй цане пуцёўкі 37,95 рубля бацькам давялося даплаціць толькі па 7,95 руб. А між тым навучэнцы падчас знаходжання ў школьным лагеры атрымліваюць трохразовае паўнавартаснае вітамінізаване харчаванне.
Акрамя таго, ва ўсіх установах адукацыі, як заўсёды распрацаваны змястоўныя, насычаныя праграмы мерапрыемстваў. Напрыклад, у сярэдняй школе № 3 г.Любані імя Генадзя Леанідавіча Сячко рэалізуецца праект «Чытаем з захапленнем», накіраваны на фарміраванне чытацкай пісьменнасці хлопчыкаў і дзяўчынак, актывізацыю працы са школьнай бібліятэкай. У Асавецкай адзінаццацігодцы ажыццяўляецца «Вясновая мазаіка». Для дзяцей падрыхтаваны інтэлектуальныя і творчыя конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы і гульнёвыя праграмы, экскурсіі і новыя знаёмствы. А вучні Соснаўскай СШ №2 штодзень вандруюць па дзівоснай «Казачнай краіне». Гэты праект уяўляе мадэль арганізацыі лагернай змены, у якой рабяты займаюцца рознымі добрымі справамі, удзельнічаюць у святах, творчых майстэрнях, сустракаюцца з персанажамі з любімых мультыплікацыйных фільмаў і казак, сумесна з імі выконваюць пазнавальныя заданні.
Такім чынам ва ўсіх установах адукацыі для вучняў пачатковых класаў прадугледжаны разнастайныя віды і фарматы актыўнасцяў. Кожнае дзіця мае магчымасць праводзіць канікулы актыўна, цікава і з карысцю для ўласнага самаадчування. Хлопчыкі і дзяўчынкі дзякуючы педагогам і выхавальнікам акунуліся ў атмасферу весялосці, творчасці, гульні, атрымліваюць зарад бадзёрасці, добрага настрою і незабыўныя ўражанні ад сумеснага баўлення часу.









