Педагогаў Любаншчыны павіншавалі з Днём настаўніка на раённай урачыстасці

Образование
4 октября 2024
523

Па традыцыі ў першую нядзелю кастрычніка сваё свята адзначаць прадстаўнікі, бадай, самай патрэбнай і гуманнай прафесіі – нашы дарагія настаўнікі. А напярэдадні педагогі Любаншчыны прымалі віншаванні на раённым мерапрыемстве, якое адбылося ў Сароцкім Доме культуры.

IMG_1401.JPG

IMG_1407.JPG

Настаўнік – гэта не проста прафесія, а прызванне. Яго душа заўсёды адкрыта да нечага новага, сэрца напоўнена дабрынёй, чуласцю і жаданнем зрабіць свет вакол лепшым. Нездарма ў адрас педагогаў заўсёды гучаць самыя шчырыя віншаванні. Так было і ў гэты раз. Старшыня райвыканкама Віталій Платун падзякаваў за плён і вопыт ветэранам працы, зычыў натхнення маладым настаўнікам. І ўсёй вялікай педагагічнай сям’і Любанскага раёна пажадаў шчасця, дабрабыту, каб самыя запаветныя жаданні сталі рэальнасцю, а справа, якой настаўнікі аддаюць душэўныя сілы, вопыт і веды, прыносіць радасць і жаданне ісці да новых прафесійных вышынь. Віталій Віктаравіч таксама ўзнагародзіў за шматгадовую працу і высокі прафесіяналізм Ганаровымі граматамі Святлану Арціменю, дырэктара Тальскай школы, Раісу Сялюніну, загадчыцу аддзела цэнтра дзіцячай творчасці, а Падзякамі – Алену Бергер, настаўніцу пачатковых класаў Гімназіі №1, Таццяну Гарбуновіч, педагога-псіхолага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, Таццяну Сенажацкую, настаўніка-дэфектолага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

IMG_1411.JPG

IMG_1424.JPG

photo_2024-10-04_13-13-06.jpg

IMG_1456.JPG

IMG_1478.JPG

IMG_1502.JPG

IMG_1505.JPG

Затым эстафету віншаванняў прадоўжылі намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Таццяна Каравацкая, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ілона Пархімовіч. Яны адзначылі шэраг настаўнікаў, выхавальнікаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, прадстаўнікоў Любанскага дзяржаўнага каледжа і выказалі словы ўдзячнасці за іх выніковую дзейнасць па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, асабісты ўклад у развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей рабят.

IMG_1511.JPG

IMG_1519.JPG

IMG_1531.JPG

IMG_1552.JPG

IMG_1557.JPG

IMG_1569.JPG

А святочным падарункам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства стаў канцэрт з удзелам артыстаў арт-праекта «BRAND.BY». Іх яркія, запальныя творчыя нумары падарылі шмат прыемных і станоўчых эмоцый.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio