Даведаліся, чаму ў Любанскім музеі народнай славы школьнікі размаўлялі па-беларуску

Образование
25 февраля 2025
253

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, юныя любанчане дэманстравалі свае веды ў раённым конкурсе-віктарыне «Размаўляем па-беларуску».

вк 1.jpg

вк 2.jpg

вк 3.jpg

вк 4.jpg

Гэта мерапрыемства ўжо не першы год ладзяць супрацоўнікі Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя І.А. Муравейкі. Сёлета пляцоўкай яго правядзення стаў Любанскі музей народнай славы. Заяўкі на ўдзел у конкурсе паступілі ад навучэнцаў васьмі ўстаноў адукацыі: Гімназіі №1 г. Любані, СШ №1 г. Любані, СШ №3 г. Любані, Сароцкай СШ, Рэдкавіцкай СШ, Камунараўскай СШ, Стараюрковіцкай СШ, Загальскай СШ. Кожная каманда складалася з трох чалавек.

вк 5.jpg

вк 6.jpg

вк 7.jpg

Юнакам і дзяўчатам прапанавалі выканаць дзесяць заданняў рознай складанасці: адгадаць загадкі, перакласці слова(ы) і сказ, падабраць антонімы, патлумачыць слова, працягнуць прыказку, запоўніць крыжаванку, скласці слова з прапанаваных літар, расставіць у правільным парадку радкі верша, назваць святы народнага календара.

вк 8.jpg

вк 9.jpg

Мяркуеце, лёгка? Памыляецеся. Вось, напрыклад, паспрабуйце адгадаць загадку: «Ляжыць калода сярод балота: не гніе і не сохне». А ці зможаце знайсці беларускія адпаведнікі рускім словам «сапожник», «клёст», патлумачыць слова «апоўзіны»? Толькі асобныя каманды здолелі правільна працягнуць прыказку «За разумнаю галавою і рукам…» (*усе адказы змешчаны напрыканцы матэрыяла).

вк 10.jpg

Правільнасць выканання заданняў ацэньвала журы на чале з настаўніцай пачатковых класаў Соснаўскай СШ №1 Людмілай Варвашэвіч. А вось і вынікі: трэцяе месца ў віктарыне заняла каманда «Сузор'е надзей» СШ №1 г. Любані, другое – каманда «Хлопцы-ўмельцы» Староюрковіцкай СШ, першае – каманда «Несцерка» Гімназіі №1 г. Любані. Яны атрымалі дыпломы і падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Усе астатнія ўдзельнікі заахвочаны сувенірамі.

вк 11.jpg

Правер сябе

Адказы на заданні: *язык, *шавец, *крыжадзюб, *дубцы, якімі ўмацоўваецца сена ў стозе, *…лёгка.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio