З 13 сакавіка ў Любанскім раённым цэнтры культуры стартаваў Тыдзень традыцыйнага адзення «Мода ад народа»
З 13 сакавіка ў Любанскім раённым цэнтры культуры стартаваў Тыдзень традыцыйнага адзення «Мода ад народа»
У яго межах на другім паверсе Любанскага РЦК экспануецца выстава мастацкіх рэканструкцый традыцыйнага адзення Любаншчыны (аўтар – Сяргей Выскварка).

У тэматычным тыдні прымаюць удзел сельскія Дамы культуры раёна. Так, 19 сакавіка ў Рачэнскім СДК пройдзе паказ адзення ў традыцыйным стылі «Будзь у трэндзе».

Завяршыцца тыдзень традыцыйнага адзення вечарынай «Пры строях», якая адбудзецца ў раённым цэнтры культуры 18 сакавіка. Падчас вечарыны гледачоў чакаюць майстар-клас па стварэнні жаночых галаўных убораў з хусткі і наміткі, дэфіле ў народных строях ад фальклорнага гурта «Напарачка» і ўсіх апантаных гасцей, традыцыйныя прысмакі, а таксама танцы пад гармонік (грае музычны гурт «Любанскія»).










