Яркім, відовішчным атрымаўся фінал Дня народнага адзінства і шостага абласнога свята мастацтваў на Любаншчыне

Культура
18 сентября 2024
444

Салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі – лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, чые імёны ўжо вядомы многім меламанам, і пачынаючыя таленавітыя артысты падарылі цудоўны настрой сваімі песнямі ўсім, хто завітаў у гарадскі парк культуры і адпачынку.

Эстрадны канцэрт пад назвай “Беларусь адзіная!” быў прысвечаны да 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і, канешне, да Дня народнага адзінства. А напачатку яго да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Віталій Платун:

–Мы адзначаем самае маладое свята суверэннай Беларусі, у якім адлюстравана падзяка мінулым пакаленням, што адстаялі права самім вызначаць лёс сваёй дзяржавы і народа. Гэта сімвал непахіснасці тэрытарыяльнай і этнічнай кансалідацыі нацыі, імкнення беларусаў быць адной вялікай сям’ёй.

Віталій Віктаравіч павітаў удзельнікаў мерапрыемства і фестывалю “Палескія сустрэчы”, які праводзіцца на нашай зямлі з 2013 года і ўжо стаў візітнай карткай. Падзякаваў, што артысты раздзялілі радасць свята з любанчанамі і гордасць за любую краіну. Зычыў міра і шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

На такой станоўчай ноце артысты распачалі свае выступленні. Выканалі любімыя слухачамі хіты савецкага часу і больш сучасныя, але таксама вядомыя. Таму нядзіўна, што прысутныя з ахвотай падпявалі Алесі Дзяржавец, Таццяне Глазуновай, Аляксандру Салаўёву і іншым.

Шмат эмоцый і вялікае задавальненне пакінулі ўсе музычныя кампазіцыі ў прысутных.











pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio