Весяліліся ад душы
Найбольш
актыўныя рабяты наведалі не адно і не два такія прадстаўленні – і паўсюль было
весела і цікава, кожны канцэрт і ранішнік адрозніваўся ад іншых. Свой варыянт
навагодняй дзеі падрыхтавалі і работнікі Любанскай раённай дзіцячай бібліятэкі
сумесна з аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Любанскай РЦБ.
26, 27 і 28
снежня бібліятэкары запрасілі ўсіх жадаючых у Любанскі раённы Цэнтр культуры,
дзе размясцілася імправізаваная рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Разам з Бабай Ягой,
Лесуном, Свінкай Машай і, вядома, Дзедам Марозам і Снягуркай рабяты вадзілі
карагоды, адгадвалі загадкі, спявалі, танчылі і весяліліся. А напрыканцы дзеі
расказвалі вершы і атрымлівалі за гэта цукеркі.
Усяго за тры
дні ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля сотні рабят ва ўзросце ад двух да
дзесяці гадоў. У прыватнасці, свята наведалі навучэнцы СШ №1 і Гімназіі №1 г.
Любані, а таксама дзеці работнікаў дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення
№193 і Любанскай райбальніцы.









