Верас цвіце: менавіта ў гонар гэтай расліны ў беларусаў назву атрымаў першы месяц восені
Верас цвіце: менавіта ў гонар гэтай расліны ў беларусаў назву атрымаў першы месяц восені
Ёй прыпісваюць ахоўныя ўласцівасці, лічаць сімвалам неўміручасці і маладосці.



Старадаўняя шатландская легенда апавядае, што верас адзіны «пагадзіўся» расці на скалістых пагорках. І за гэтую пакору Бог даў яму незвычайную цярплівасць, непатрабавальнасць і пяшчотны чароўны колер, які так радуе сярод восеньскіх фарбаў. Аднак мала хто ведае, што кветкі расліны бываюць не толькі ружова-фіялетавымі. Сустрэць у прыродзе белы верас лічыцца сапраўднай удачай.











