V абласное свята мастацтваў “Палескія сустрэчы” адбудзецца ў Любані 16 верасня

Культура
15 сентября 2022
195
V абласное свята мастацтваў “Палескія сустрэчы” адбудзецца ў Любані 16 верасня

У праграме яго:

13.00 Любанская дзіцячая школа мастацтваў (канцэртная зала)– творчая сустрэча з мастацкім кіраўніком-галоўным дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга Максімам Рассоха;

канцэрт струннага аркестра “У музыцы гучыць гісторыя краіны”

14.00 Любанская ДШМ (навучальныя класы) – канцэрт майстар-клас (салісты аркестра, выканаўцы на духавых і струнных інструментах);

18.00 Парк культуры і адпачынку – “Мы разам!”, эстрадны канцэрт прысвечаны Дню народнага адзінства з удзелам салістаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга, лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: Наталлі Тамэлы, Дзмітрыя Качароўскага, Галіны Грамовіч, Алесі Дзяржавец, Руслана Мусвідаса і іншых.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio