У выставачнай зале Любанскага раённага цэнтра культуры працуе выстава «Травы, зёлкі, лекі»

Культура
29 августа 2019
215
У выставачнай зале Любанскага раённага цэнтра культуры працуе выстава «Травы, зёлкі, лекі»
 
У выставачнай зале Любанскага раённага цэнтра культуры з панядзелка па пятніцу (з 10.00 да 17.00) можна наведаць выставу «Травы, зёлкі, лекі».

Экспанаты (а што можна ўбачыць на выставе, становіцца зразумела з яе назвы) прадставілі калектывы сельскіх Дамоў культуры Любанскага раёна.

Яны падышлі да справы творча. Адны зрабілі з траў пано, другія злажылі іх у торбачкі, трэція сплялі ў вянкі.

Уваход на выставу вольны. Калі пашанцуе, работнікі культуры нават раскажуць пра лекавыя ўласцівасці выстаўленых траў.

Фота з архіву «ГЛ».

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio