У рамках абласной акцыі «Міншчына культурная – за Беларусь!» ладзіўся дзень адкрытых дзвярэй на базе рыбакамбіната «Любань»

Культура
18 сентября 2020
169
У рамках абласной акцыі «Міншчына культурная – за Беларусь!» ладзіўся дзень адкрытых дзвярэй на базе рыбакамбіната «Любань»

На прадпрыемства завіталі прадстаўнікі дзіцячай школы мастацтваў і раённага цэнтра культуры. Дырэктар ДШМ Васілій Стэльмах распавёў пра дзейнасць падначаленай установы дадатковай адукацыі: зараз юныя любанчане могуць займацца там па 5 накірунках – музычным, харэаграфічным, мастацкім, тэатральным, народнай творчасці.  Таксама Васілій Рыгоравіч адказаў на пытанні прысутных наконт таго, чым адрозніваецца навучанне ў ДШМ ад заняткаў у гуртках, якія ансамблі створаны на базе ўстановы, у якіх конкурсах, фестывалях, удзельнічаюць навучэнцы і г.д.


Пасля зацікаўленага дыялогу выкладчыкі школы мастацтваў і выканаўцы РЦК парадавалі рыбгасаўцаў міні-канцэртам, у рамках якога прагучалі вядомыя і любымыя многімі кампазіцыі.



pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio