У Любанскім РЦК прайшоў VI Раённы фэст аўтэнтычнай песні «Бабулі»

Культура
24 октября 2023
538
У Любанскім РЦК прайшоў VI Раённы фэст аўтэнтычнай песні «Бабулі»

Носьбіты адметных спеўных традыцый з усяго раёна сабраліся на мерапрыемста, каб падзяліцца з гледачамі сваім майстэрствам. Удзел у фэсце прынялі народны майстар Беларусі Наталля Адзінец (Рачэнь), Ірына Караліс (кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «Нашчадкі» Забалацкага СДК; у гэты раз яна выступала сольна, без калектыва), фальклорныя гурты «Чуткі» (Камуна) і «Баярачка» (Жораўка), аўтэнтычныя фальклорныя гурты «Павалякі» (Обчын), «Беражніца» (Пласток) і «Шчодрык» (аграгарадок Рачэнь) і «Глыбокія крыніцы» (Закальное).

Гасцямі свята, дарэчы, стаў фальклорны гурт «Гуда» з Мінска. А ідэйным натхняльнікам, арганізатарам і вядучым фэсту быў загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Любанскага РЦК Сяргей Выскварка.

Акрамя далучэння да песеннай творчасці, падчас фестывалю прайшла прэзентацыя выставы народнай творчасці «У стылі любанскай выцінанкі» народнага майстра Рэспублікі Беларусь Наталлі Адзінец з Рачэні і яе паслядоўнікаў з Любані і прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні» ад установы развіцця беларускай музыкі і мастацтва «ЭтнаТрадыцыя».

Завяршыўся фэст танцавальнай вечарынай пад гармонік, на якой граў музычны гурт «Любанскія», а завадатарамі ў танцах сталі ўдзельнікі фальклонага гурта «Напарачка».


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio