Ў Любанскім РЦК адбыўся I раённы танцавальны праект «Твой звёздный час»

Культура
20 марта 2023
235
Ў Любанскім РЦК адбыўся I раённы танцавальны праект «Твой звёздный час»

У конкурснай праграме прынялі ўдзел чатыры калектывы, якія прадэманстравалі сваё майстэрства ў трох танцавальных жанрах.

Па выніках ацэнак журы III месца атрымала фітнэс-каманда «Три-четыре» Любанскага РЦК, II месца — танцавальны калектыў «РитМикс» Сароцкага сельскага Дома культуры, пераможцамі праекта стаў калектыў танцавальнай аэробікі «Девчата» Любанскага РЦК. Таксама спецыяльным дыпломам «Симпатии жюри» быў адзначаны фальклорны калектыў «Напарачка».

Добры настрой сваімі канцэртнымі нумарамі дарылі гледачам артысты Любанскага раённага цэнтра культуры, Любанскай дзіцячай школы мастацтваў і Рачэнскага сельскага Дома культуры. Сапраўдным гваздом праграмы стала выступленне артысткі дуэта арыгінальнага жанра «Слуцкие бабки» Слуцкага гарадскога Палаца моладзі.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio