У Любанскім раённым цэнтры культуры адбыўся рэгіянальны фестываль народнай творчасці «Калядкі без аглядкі»
У Любанскім раённым цэнтры культуры адбыўся рэгіянальны фестываль народнай творчасці «Калядкі без аглядкі»
Удзел у мерапрыемстве прынялі дзіцячы ўзорны тэатр танца «Егоза» і музычны гурт «Любанскія» Любанскага раённага цэнтра культуры, аўтэнтычны фальклорны гурт «Шчодрык» Рачэнскага сельскага Дома культуры.





Таксама са сваёй канцэртнай праграмай на фэст завіталі госці – творчыя калектывы Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў – народны вакальны ансамбль «Колорит», народны ансамбль народнай музыкі «Маладзік» і ўзорны ансамбль танца «Зорны шлях».












