У Любанскім раёне на адзін знак аб наданні аб'екту статусу «Гісторыка-культурная каштоўнасць» стала больш

Культура
19 августа 2021
127
У Любанскім раёне на адзін знак аб наданні аб'екту статусу «Гісторыка-культурная каштоўнасць» стала больш

Яго змясцілі на сцяне Жораўскага Дома народных традыцый, якім загадвае Ірына Жудрык. І не выпадкова. Менавіта тут жанчына на практыцы дзеліцца сакрэтамі выпякання хатняга хлеба па старадаўняй рэцэптуры.


Адкрыццё знака стала састаўной часткай свята «Жораўскі хлебадар», што ладзілася ўпершыню сіламі мясцовых і Кузьміцкіх культработнікаў. Але можна не сумнявацца, што яно стане пастаянным. Урачыстасць праходзіла пад дэвізам «Будзе хлеб – будуць і песні».


Прысутныя, нібы ў той казцы «Лёгкі хлеб», убачылі, як цэпам абмалочваюць снапы, у жорнах мелюць зерне, замешваюць цеста, даюць яму падысці, змяшчаюць на патэльню і садзяць у печ. Кульмінацыяй свята стала частаванне духмянымі куліткамі.


Фота Альфрэда МІКУСА.



pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio