У Любанскай ДШМ прайшоў справаздачны канцэрт класу эстраднага вакалу

Культура
24 марта 2023
255
У Любанскай ДШМ прайшоў справаздачны канцэрт класу эстраднага вакалу

Клас эстраднага вакалу Любанскай дзіцячай школы мастацтваў – гэта тэрыторыя творчасці і натхнення, дзе пануе асаблівая атмасфера ўзнёсласці. І так на працягу ўжо дзесяці гадоў.

За гэты час выпускнікамі яго сталі дзясяткі таленавітых юных любанчан, якія адкрывалі свет мастацтва, атрымлівалі новы творчы вопыт побач з цудоўным педагогам Алай Міхаленяй. За плячамі яе значны стаж выкладчыцкай дзейнасці і вялікі прафесіяналізм. Ала Пятроўна ўмела раскрывае здольнасці сваіх вучняў і крок за крокам вядзе іх да творчых вяршынь. І яны рабятам пакараюцца. Навучэнцы па класу эстраднага вакалу рэгулярна ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах і конкурсах, дзе дэманструюць добрыя навыкі і  займаюць прызавыя месцы.

Вось і на справаздачным канцэрце на працягу паўтара гадзіны юныя артысты паказвалі свае ўменні, лепшыя песні, якія суправаджаліся прыгожымі  харэаграфічнымі пастаноўкамі. Праграма вылучалася разнастайнасцю і арыгінальнасцю. Маленькія “Карамелькі” і старэйшыя вучні прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва, увесь свой артыстызм, непасрэднасць і эмацыянальнасць. Узнёсла гучалі кампазіцыі як на рускай, так і на роднай беларускай мове.  Кожнае выступленне заварожвала майстэрствам, філіграннасцю галасоў, шчырасцю і пранікнёнасцю. Дадалі душэўнасці і прыгажосці мерапрыемству і музычныя нумары калектываў “Джаз-бэнд” пад кіраўніцтвам Міхаіла Жураўскага, “Тропы”  (кір. Улада Коршунова), іншых юных і дарослых артыстаў.

Канцэрт атрымаўся сапраўды яркім. Нядзіўна, што  ўсіх удзельнікаў яго гледачы  шчодра адорвалі працяглымі апладысментамі і гучнымі выкрыкамі "Брава!". А  напрыканцы навучэнцаў чакалі салодкія пачастункі, а іх творчага няўрымслівага педагога Алу Міхаленю – кветкі і цёплыя словы ўдзячнасці за плён, адданасць справе, за тое, што дапамагае ярчэй гарэць таленту юных любанчан.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio