У гарадскім парку культуры і адпачынку прайшоў конкурс сярод моладзі «Я спяваю»

Культура
23 августа 2023
234
У гарадскім парку культуры і адпачынку прайшоў конкурс сярод моладзі «Я спяваю»

Ён у чарговы раз даказаў, што шануюць народную песню на Любаншчыне! Бо яна – жыватворная крыніца благадатнай зямлі, дзе ўмеюць працаваць да сёмага поту і спяваць у ахвоту! Менавіта ў ёй адчуваецца сугучнасць музыкі і словаў, якія ў выніку ствараюць чароўны матыў, што ліецца недзе з глыбіні душы, быццам упадабляючыся ціхай плыні малой рачулкі, лавіруючай паміж прыбярэжнымі хмызнякамі.

Трэба адзначыць, што сваё вакальнае майстэрства ў творчым спаборніцтве прадэманстравалі пяць цудоўных дзяўчын: Настасся Караліс з Забалаці, Ірына Машчыцкая з Палічына, Таццяна Міхаленя з Шыпілавіч, а таксама Карына Гаргун і Джэсіка Бязпятка з райцэнтра. Кожная канкурсантка прадставіла на суд журы па дзве песні, адна з якіх абавязкова павінна была быць беларускай народнай. У выніку першае месца атрымала Настасся Караліс, другой стала Ірына Машчыцкая, а трэцяй Таццяна Міхаленя.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio