Тэатр «Летуценнікі» Любанскай дзіцячай школы мастацтваў паставіў спектакль «Адчыніце, казляняткі»
Нягледзячы на тое, што з часу напісання твора прайшло больш як паўстагоддзя, ён не страціў сваёй прывабнасці і актуальнасці. Дзея, што там адбываецца, добра знаёма і дарослым, і дзецям – у аснове ляжыць сюжэт, можна сказаць, вядомай кожнаму рускай народнай казкі «Воўк і сямёра казлянят».
Пастаноўка «Адчыніце, казляняткі» развівае крытычнае мысленне, уменне рабіць адказны выбар, прымаць рашэнні. Як заўсёды, у канцы казкі справядлівасць перамагла хітрасць і злосць.
Артыстычная вобразная гульня акцёраў, у якасці якіх у большасці выступілі выхаванцы ДШМ, арыгінальны падбор касцюмаў, песень і танцаў не можа пакінуць без прыемных уражанняў ніводнага гледача. Настолькі пранікнёна і творча падышлі да стварэння пастаноўкі рэжысёры Ала і Васіль Каткаўцы, вопытныя выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў.





На галоўным здымку: сцэна з заключнай часткі пастаноўкі «Адчыніце, казляняткі».









