Скрозь публіцыстыку – да зорак: у чэрвені жыхарка нашага раёну Настасся Дашкевіч выдала сваю дэбютную кнігу «Ідэальная каманда»

Культура
14 июля 2023
156
Скрозь публіцыстыку – да зорак: у чэрвені жыхарка нашага раёну Настасся Дашкевіч выдала сваю дэбютную кнігу «Ідэальная каманда»

Пагутарылі з пачынаючым аўтарам аб тым, як ствараўся раман і чаму для сучасных пісьменнікаў так важна, каб іх творы друкаваліся.

– Як у Вас узнікла ід϶я ствар϶ння раману?

– Пра тое, каб пісаць кнігі, я марыла яшчэ з дзяцінства. Гэта адна з прычын, чаму я вырашыла паступаць у Інстытут журналістыкі БДУ. Аднак доўгі час нічога, акрамя публіцыстычных тэкстаў, я не пісала. Пакуль два з паловай гады таму не трапіла ў літаратурную суполку «Шторм»: гэта аб’яднанне рускамоўных аўтараў з розных краін свету. За час знаходжання тут маё апавяданне «84 грамы» было апублікавана ў друкаваным зборніку, а «Піражкі», «Адысея» і «Страшылкі для дзяцей» – у электронных. Таксама я напісала аповесць «А пасля быў канец свету» і вось зараз скончыла свой першы раман «Ідэальная каманда». Ён наогул пачаўся з расказа пра прыгоды трох аператыўных агентаў, якія выратоўваюць людзей на розных планетах. А пасля так атрымалася, што свет, у якім «жывуць» г϶тыя героі, пачаў пашырацца, станавіцца глыбейшым, і ў рэшце рэшт гэта ўсё ператварылася ў раман. Жанр яго – прыгодніцкая і касмічная фантастыка, ёсць тут і крышачку антыўтопіі, кіберпанку. Дарэчы, адзін з вядомых расійскіх рэдактараў параўнаў маю кнігу з серыяй «Акадэмія» Айзэка Азімава эта адзін з бацькоў-заснавальнікаў навуковай фантастыкі). Было вельмі прыемна пачуць такія словы.

– Можаце расказаць нашым чытачам падрабязней пра ўсе ϶тапы ствар϶ння кнігі?

– Былі сціслыя тэрміны, таму працаваць прыйшлося даволі самааддана. Я прачыналася ў пяць гадзін раніцы, бо гэта быў самы прадуктыўны час, калі мне яшчэ ніхто не замінаў пісаць. Пасля т϶кст трэба было перачытваць і вельмі значна рэдагаваць. Затым – адпраўляць кнігу рэдактарам, якіх я, дарэчы, знайшла ў «Шторме». Фінальны ϶тап працы над т϶кстам – карэктура. Пасля таго як кніга ў цябе на руках, трэба яе яшчэ звярстаць. Вопыт працы адказным сакратаром у рэдакцыі газеты і другая вышэйшая адукацыя па дызайну камп’ютарнай графікі тут мне дапамаглі, таму абышлася сваімі сіламі.

– Чаму ў сённяшні інфармацыйны век вырашылі выдаць менавіта друкаваны варыянт рамана?

– Так, зараз многія лічаць, што папяровая кніга гэта ўжо нейкі перажытак мінулага. Ва ўсіх электронкі, нехта чытае проста з тэлефонаў – і гэта нармальна. Я ж з тых, можна сказаць, кансерватараў, якія не могуць адчуць сябе пісьменнікамі, не патрымаўшы ў руках папяровы варыянт сваёй кнігі. Таму надрукавала невялікі тыраж – за свае грошы пакуль што, для таго, каб прэзентаваць раман на літаратурна-музычным фестывалі «Штормфэст», які адбыўся напрыканцы чэрвеня ў Ніжагародскай вобласці Расіі.

– З якімі цяжкасцямі Вам, як пачынаючаму аўтару, давялося сутыкнуцца?

– У суполцы «Шторм» я часта сустракала меркаванне, што напісаць кнігу – гэта самае простае. Заўсёды з іроніяй успрымала гэтыя словы, пакуль на ўласным вопыце не зразумела, што і сапраўды так: усе цяжкасці пачынаюцца пасля. Калі ты хочаш, каб тваю кнігу чыталі і яна распаўсюджвалася, трэба прыкласці шмат намаганняў. І тут можна паспрабаваць звярнуцца ў выдавецтвы, але тут свае нюансы: часта ім патрэбна пэўнага жанру літаратура. Успомнім тую ж Джоан Роулінг з яе «Гары Потэрам», якой адмовілі 11 разоў, перш чым  кніга стала б϶стс϶лерам. А можна прасоўваць сваю творчасць у інтэрнэце. Пакуль я яшчэ гэтым актыўна не займалася, але калі хтосьці хоча пачытаць мой раман, яго можна знайсці на сайце «Літмаркет». Аднак, канешне, усе цяжкасці – нішто ў параўнанні з тым адчуваннем, калі трымаеш у руках уласную кнігу. Таму ўсім, хто таксама займаецца пісьменніцтвам, хачу пажадаць не слухаць іншых людзей, верыць у сябе і ніколі не саромецца сваёй творчасці.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio